Сёння над праспектам Пераможцаў павіс бетонны слуп

19 ноября 2013
Прычынай інцыдэнту стала ДТЗ з удзелам грузавога аўтамабіля. Пры дзівосных абставінах вадзіцель МАЗа ўрэзаўся ў слуп і паваліў яго на тралейбусныя правады. У выніку аварыі былі перакрыты дзве паласы праезнай часткі. Цяпер рух тралейбусаў адноўлены, а прычыны здарэння высвятляюцца. Яшчэ адна аварыя зафіксавана раніцай. На праблемным скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Нёманскай сутыкнуліся Міцубісі і Фіат. Пасля сутыкнення апошні аўтамабіль апынуўся на баку, у другога ж пашкодзіла пярэднюю частку. У ДАІ паведамілі, што аварыя здарылася праз канфлікт левага павароту. У абодвух выпадках пацярпелых няма.