Падпал - асноўная версія пажару на вуліцы Ляўкова ў Мінску

28 апреля 2014
Амаль у 8 гадзін вечара напярэдадні на пульт дзяжурнага МНС паступіла паведамленне аб надзвычайным здарэнні ля 35-га дома па Ляўкова. Аказалася, што гараць водаправодныя трубы, больш дакладна, іх абалонка. У сувязі з тым, што ачаг узгарання быў невялікім, з агнём байцы МНС справіліся літаральна за хвіліну. Ніхто не пацярпеў.

Далей камісія падлічыць страты ад пажару і высветліць, хто свядома ці несвядома паспрабаваў знішчыць трубы.