У Латвіі пачынаюцца вучэнні НАТА

17 апреля 2017

Трэніроўкі альянсу падоўжацца да 30 красавіка. Месцам правядзення стаў латвійскі палігон Адажы і тэрыторыі побач з ім. У вучэннях удзельнічаюць больш за тысячу вайскоўцаў з 12 краін, у тым ліку 200 салдатаў з Эстоніі. На манеўрах будзе адпрацоўвацца артылерыйская падтрымка, паветраная абарона і разведка, процідзеянне зброі масавага паражэння, супрацьтанкавая абарона і аперацыі ваенных інжынераў.