Рубрыка Матчбол

19 августа 2013

Рубрыку Мачтбол можна пачаць з канстатацыі прыемнага, што адпавядае назве факта - Вікторыя Азаранка рэалізавала другі матчбол у паядынку супраць Серэны Уільямс. Трэці раз у сваёй кар'еры перамагла амерыканку.

Амаль две з паловай гадзіны спатрэбілася мінчанцы, каб скараціць лік у вочным супрацьстаянні да 9. 12 разоў перамагала Серэна, Вікторыя толькі 3. Пройгрыш у першым сэце 2:6, і здавалася, што шанцаў на перамогу ў матчы няма... Аднак у другім сэце мы ўбачылі Уільямс, якая непрыстойна шмат памыляецца і не падае першую падачу. Паверце, гэта рэдкасць для амерыканкі. Беларуска не магла гэтым не скарыстацца. 6:2 - Азаранка перамагае.

А вось фінальны сэт атрымаўся роўным. У такіх выпадках перамагае той, у каго нервовая сістэма мацнейшая ці не дае збой у вырашальны момант. Гэтым разам Азаранка вытрымала: 8-6 на тайбрэку і 900 рэйтынгавых ачкоў, і салідныя прызавыя ў беларускі. Другая ракетка свету ўмацоўвае свае пазіцыі. Праз тыдзень чарговая тэнісная бітва - US OPEN.

Тым часам у Мінску прадэманстравалі серыю марак - лідары тэніса. Зразумела, галоўныя героі яе як раз Вікторыя Азаранка і Макс Мірны.

Феерычная перамога нашага мікста ў фінале лонданскай Алімпіяды над гаспадарамі, а гульні праходзілі на легендарных кортах Уімблдона, Эндзі Марэем і Лорай Робсан у трох сэтах - безальтэрнатыўны варыянт запоўніць вакансію лідараў айчыннага тэніса. Хоць падстаў і да таго моманту было не адзін дзясятак.

Тыраж кожнай - 60 тысяч экзэмпляраў. Аб мінчанах чулі многія, зараз іх яшчэ і ўбачаць, прычым без перабольшання па ўсёй планеце. Прынамсі магчымасць такая сапраўды існуе.

21 тур чэмпіянату падарыў інтрыгу не толькі футбольную, але і каля ... У мінулым туры сталічнае Дынама прайграла Славіі, 2-3. Пасля матчу, маўляў, гульцы клуба сваім прыхільнікам паабяцалі выйграць наступны матч, прычым забіць у ім мінімум 3 мячы.

Балельшчыкі злавілі на слове сваіх куміраў, паставіўшы ўмову - мы робім стаўку на гэты вынік, а выйграныя грошы адпраўляем на дабрачыннасць. Бела-блакітныя выйгралі: 2-0. Стаўка не згуляла... Аднак пра гэта самі футбалісты нічога не чулі.

Аднак піяр-ход сапраўды атрымаўся. Шкада, не хапіла аднаго ўзяцця варот, яшчэ б і дабро зрабілі хлопцы.

У гэты чацвер наш футбольны клуб Мінск згуляе першы матч супраць бельгійскага Стандарта за пападанне ў групавы этап Лігі Еўропы. Падтрымаем сталічны клуб, хто, калі не мы - жыхары цэнтральнага рэгіёну.