Мінулым вечарам у Мінску гарэў паштамт на праспекце Незалежнасці

29 июня 2013

Паводле звестак МНС, узгаранне здарылася ў аперацыйнай зале на першым паверсе будынка. Ратавальнікам удалося справіцца з агнём менш чым за чвэрць гадзіны. Агонь пашкодзіў два рабочыя месцы. Прычына ўзгарання высвятляецца.