Аўтапрабег "За адзіную Беларусь" сабраў сапраўдных патрыётаў

30 января 2021
Думаць пра будучыню роднай краіны, не дзяліць беларусаў на сваіх і чужых, бачыць тое шматлікае, што ўжо зроблена за апошнія гады для кожнага з нас   - менавіта гэта аб'ядноўвае ў няпросты час  сапраўдных патрыётаў. 

Калона аўтамабіляў з дзяржаўнымі флагамі праехала па знакавых праспектах Пераможцаў і Незалежнасці

На шляху да аўтакалоны далучаліся ўсе ахвотнікі, хто жадае бачыць краіну незалежнай і непадзельнай. Сабралася каля 150 аўтамабіляў. 

Яны ўжо пабывалі ў розных кутках нашай краіны, наведвалі прадпрыемствы і вытворчасці. Сёння  індустрыяльны парк "Вялікі камень" -   месца, народжанае працай і сяброўствам народаў. Над паркам развяваюцца флагі Беларусі, Кітая, Расіі, ЗША і многіх іншых дзяржаў. Удзельнікі аўтапрабегу адзначаюць, што дзякуючы такім экскурсіям разумееш, наколькі важны мір у краіне, бо нам ёсць што развіваць і чым ганарыцца. 

На сустрэчы з сябрамі прынята дзяліцца тым, што хвалюе

Не праходзяць міма ўдзельнікаў аўтапрабегу і падзеі ў братэрскай краіне, тым больш яны нагадваюць аб тым, што самі перажылі не так даўно. Беларусы ўважліва назіраюць за тым, што адбываецца ў Расіі, і выказваюць салідарнасць расіянам, заклікаюць трымацца згуртавана і "не аддаваць любімую".