Алімпійскі агонь XXIV зімовых Гульняў 2022 года дастаўлены з Афін у Кітай

20 октября 2021

Алімпійскі агонь XXIV зімовых Гульняў 2022 года дастаўлены з Афін у Кітай. Напярэдадні яго перадалі арганізатарам Алімпіяды на гістарычным беламармуровым стадыёне "Панатынаікос" і адправілі ў Пекін чартарным рэйсам. Зімовыя Гульні пройдуць у сталіцы Паднябеснай з 4 па 20 лютага 2022 года, а Паралімпійскія гульні - з 4 па 13 сакавіка.