Прыборы фіксуюць перавышэнне хуткасці на 13 кіламетраў

9 июня 2014

Першыя тры прыборы, якія фіксуюць перавышэнне хуткасці на 13 кіламетраў і больш, усталявалі ў непасрэднай блізкасці ад Мінска. Яны размешчаны на дарозе М2, на трасах Р58 Мінск - Калачы - Мядзел і Р28 Мінск - Маладзечна - Нарач. Яшчэ 5 комплексаў з'явіліся і на ўездзе ў сталіцу. Адзін з іх - на трасе М6 Мінск - Гродна. Дарэчы, акрамя перавышэння хуткасных рэжымаў, стацыянарныя комплексы будуць адсочваць і выкрадзеныя аўто. Сістэма ўжо даказала сваю эфектыўнасць. Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў ад перавышэння хуткасці знізілася на чвэрць.