У Гродне ў снежні зацвілі пунсовыя і чырвоныя ружы

22 декабря 2017

Пераднавагодні цуд. У Гродне ў снежні зацвілі пунсовыя і чырвоныя ружы. Незвычайны факт зафіксавалі на тэрыторыі тэлерадыёкампаніі "Гродна". У мясцовым зімовым садзе (як яго ўжо паспелі назваць) першыя бутоны з'явіліся некалькі дзён таму. Нягледзячы на снегапады і нізкую тэмпературу, ружы працягваюць цвісці і здзіўляць.Многія параўноўваюць незвычайны факт з казкай "12 месяцаў" з той толькі розніцай, што замест пралесак на снезе - ружы.