У Афінах паліцыя жорстка разагнала пратэстуючых фермераў

8 марта 2017

Аграрыі спрабавалі ўзяць штурмам будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі. Вартавыя парадку былі вымушаныя выкарыстаць слёзатачывы газ і дубінкі. Незадаволенасць фермераў выклікана ростам падаткаў і павелічэннем адлічэнняў у фонды сацыяльнага страхавання.

Пайсці на непапулярныя меры ўрад Грэцыі быў вымушаны для атрымання крэдыту ад ЕС і МВФ. У абмен амаль на 90 мільярдаў еўра ўлады абавязаліся ўвесці ў краіне рэжым жорсткай эканоміі і рэфармаваць сацыяльную і пенсійную сістэмы.