Велікодныя кулічы і булкі пачнуць паступаць у продаж з 30 красавіка

24 апреля 2013

Велікодныя кулічы і булкі пачнуць паступаць у продаж з 30 красавіка. Аж да 6 мая святочны асартымент будзе пастаянна папаўняцца. Напярэдадні галоўнай царкоўнай ўрачыстасці плануецца пераход мінскіх хлебазаводаў на кругласутачны рэжым працы. Сёлета сталічныя кандытары выкарыстоўваюць каля трох дзясяткаў фірмовых рэцэптур. Пакупнікам прапануюць прадукцыю рознай вагі: ад 60 да 800 грам.