У Кёльне прайшла акцыя пратэсту супраць гвалтавання жанчын

6 января 2016

Сотні актывістак выйшлі на вуліцы горада ў надзеі, што мясцовыя ўлады звернуць на іх увагу і пакладуць канец сексуальным нападам. Дэманстранты трымалі ў руках плакаты з заклікамі да неадкладнага прыняцця мер супраць гвалтаўнікоў. Нагадаем, што ў Кёльне напярэдадні Новага года было ўчынена звыш 80-ці нападаў. Каля 90 мясцовых жыхарак былі вымушаныя звярнуцца ў паліцыю з заявай аб сексуальных дамаганнях. Паведамляецца, што большасць нападаў была ўчыненая ў раёне чыгуначнага вакзала. У іх удзельнічалі каля тысячы чалавек, пераважна людзі арабскага або паўночнаафрыканскага выгляду.