Адпачынак ледзь не скончыўся трагедыяй

30 июля 2013
У Мінскім раёне на пажары пацярпела сям'я з пяці чалавек. Сярод тых, хто мог стаць ахвярамі агню, і двое дзяцей. Гэта ўнукі гаспадара дачы - дзяўчынка і хлопчык пяці і шасці гадоў. Пажар застаў дачнікаў знянацку - дом загарэўся ўначы. Тым не менш сям'і ўдалося пакінуць пылаючы дом да прыезду ратавальнікаў. Пацярпелыя атруціліся ўгарным газам, атрымалі апёкі і дастаўлены ў бальніцу. Полымя практычна знішчыла саму пабудову. Па якой прычыне ўзнік агонь, пакуль не ўстаноўлена.