У Каракасе падарваўся бензавоз

23 мая 2020
Буйны пажар у Каракасе. На трасе, якая злучае ўсходнія раёны сталіцы Венесуэлы з заходнімі, сёння падарваўся бензавоз. Гэта адбылося раніцай. На месца НЗ у раён Бельё-Монтэ прыбылі пажарныя. Яны ліквідуюць наступствы выбуху. Жыхароў найбліжэйшых да дарогі дамоў эвакуіравалі.