ЗША і Ізраіль афіцыйна выйшлі з ЮНЕСКА

2 января 2019

Уступіла ў сілу адпаведнае рашэнне, аб’яўленае амерыканскім кіраўніцтвам яшчэ ў 2017 годзе. У Вашынгтоне растлумачылі такі крок падтрымкай палітыкі Ізраіля ў дачыненні Іерусаліма. Яшчэ адной прычынай стала жаданне сэканоміць сродкі. Штаты штогод вылучалі ЮНЕСКА каля 80 мільёнаў долараў. У 2011 годзе Вашынгтон спыніў фінансаванне арганізацыі пасля таго, як у яе склад на правах паўнапраўнага члена прынялі Палесцінскую аўтаномію. Услед за Вашынгтонам рашэнне пакінуць ЮНЕСКА прыняў Ізраіль.