Колькасць дамоў, абсталяваных лакальнымі сістэмамі відэаназірання, працягвае расці

3 сентября 2014


Усё больш жыхароў сталіцы абзаводзяцца лакальнымі сістэмамі відэаназірання. Так, ужо каля ста дамоў горада абсталяваныя такімі прыстасаваннямі, і іх колькасць працягвае расці. Як падлічылі ў гарадскім упраўленні ўнутраных спраў, усталяванне такой сістэмы, напрыклад, у дзевяціпавярховым доме з чатырма пад'ездамі будзе каштаваць для адной сям'і прыкладна 250 тысяч рублёў.


Аляксандр Купчэня, начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінскага гарвыканкама: Злачынцы і зламыснікі бачаць, што ўсталяваная сістэма відэаназірання, стараюцца не парушаць закон у гэтых месцах. Акрамя таго, сістэма відэаназірання дапамагае грамадзянам у рэжыме рэальнага часу назіраць за тым, што адбываецца на дваровай тэрыторыі. Напрыклад, глядзець, як на дзіцячай пляцоўцы гуляюць іх дзеці ці вяртаюцца са школы, альбо назіраць за сваім транспартным сродкам, прыпаркаваным на дваровай тэрыторыі.


Дарэчы, практыка выкарыстання камер відэаназірання паказвае, што дамы, якія знаходзяцца пад аховай, амаль не трапляюць у крымінальныя зводкі.