Каля манумента Беларусь партызанская адбыўся ўрачысты мітынг

2 июля 2014
Ад ветэранаў да моладзі. Сёння каля манумента Беларусь партызанская адбыўся ўрачысты мітынг. Удзельнікі грамадскіх арганізацый, дэпутаты, ветэраны і піянеры сабраліся, каб адзначыць сямідзесяцігоддзе вызвалення Беларусі. Членскія білеты БРСМ самым актыўным хлопчыкам і дзяўчатам Заводскага раёна ўручылі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З віншаваннямі выступілі і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Нагадаем, на тэрыторыі Заводскага раёна сталіцы знаходзіцца адно з найбуйнейшых ваенных захаванняў - лагер смерці Трасцянец. За гады вайны на яго тэрыторыі было забіта больш за дзвесце тысяч чалавек.