Ноу-хау дзеля бяспекі

7 октября 2014

На сталічных дарогах упершыню з'явілася дарожная разметка зялёнага колеру. Убачыць такую можна на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і праезду Дразды. Пакрыццё выканана з пластыку - ён больш даўгавечны і добра адбівае святло. Такая нязвыклая разметка павінна прыцягваць увагу вадзіцеляў, а таксама папярэджваць веласіпедыстаў і пешаходаў аб зонах перасячэння праезнай часткі.


Такая ж зялёная разметка з'явіцца на дарогах у кожным раёне сталіцы.