У другі спаборніцкі дзень медалі разыграюць у сямі відах спорту

22 июня 2019
Працягваем сачыць за спаборніцтвамі. Сёння спартсмены разыграюць медалі ў сямі відах спорту. На "Мінск-Арэне" вызначацца чэмпіёны і прызёры ў спартыўнай акрабатыцы і мастацкай гімнастыцы. Самбісты выявяць медалістаў у дзевяці вагавых катэгорыях, а дзюдаісты - у пяці. У САК "Алімпійскі"  будуць змагацца стралкі з лука, а ў ціры імя Цімашэнкі за 2 камплекты ўзнагарод паспрачаюцца прадстаўнікі кулявой стральбы. У настольным тэнісе і баскетболе 3 на 3 пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы. Нарэшце, веласпорт! Па цэнтральных вуліцах сталіцы пройдзе  групавая гонка сярод жанчын.