На Кастрычніцкай плошчы поўным ходам ідзе дэмантаж навагодняй прыгажуні

15 Студзеня 2014
Спецыялісты ўжо знялі з ёлкі цацкі і разабралі большую частку пышных зялёных лапак са штучнай хвоі. У апошнюю чаргу з плошчы прыбяруць 35-метровы жалезны каркас. Адзначым, нарад цэнтральнай ёлкі змяняецца штогод. Сёлета яе ўпрыгожылі рознымі дэкаратыўнымі элементамі і сімволікай чэмпіянату свету па хаккеі. Дарэчы, сёння ж пачаўся і дэмантаж навагодніх прыгажунь, якія размясціліся у раёнах сталіцы.