Алея чароўных водараў і маляўнічых краявідаў. У Батанічным садзе час цвіцення духмянага бэзу. Палітра разнастайная: белыя, ружовыя, блакітныя і лілова-пурпурныя суквецці. Пышныя букеты прыцягваюць наведвальнікаў для фотасесій і прагулак.
Тут прадэманстравана больш за дзве сотні відаў дрэў з розных куткоў планеты: Францыі, Германіі, Нідэрландаў, Расіі. Калекцыя Батанічнага саду пачала фарміравацца ў 30-я гады мінулага стагоддзя. Яе асаблівая каштоўнасць - беларускі бэз.
Побач размясціўся сад рададэндранаў ад белых да ярка-малінавых. У калекцыі Батанічнага больш за 140 сартоў гэтай расліны.













