Мінск перажывае наступствы дажджлівай нядзелі

2 июня 2014
У першы летні дзень у сталіцы за некалькі гадзін выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў, некаторыя раёны Мінска падтапіла. Стыхія пашкодзіла далёка не адну кватэру. Больш за ўсіх пацярпелі ад моцнага дажджу жыхары верхніх паверхаў. Многіх цяпер чакае не толькі генеральная сушка, але і рамонт. Куда прыйшла вялікая вада нечакана?

Рэпартаж Святланы Чарновай.

Учарашняя стыхія, як бачна па гэтых кадрах, не пашкадавала жыхароў гэтага дома па вуліцы Голубева. Асабліва тых, хто, як Галіна Сарапулава, жыве на верхніх паверхах. Разам з мужам яе з дачы прымусіў вярнуцца тэлефонны званок пляменніцы. Сітуацыя была надзвычайная.

У прамым сэнсе слова вычэрпваць з кватэры ваду толькі гэтай сям'і прыйшлося без перабольшання ўсю ноч. А вось каб высушыць усе рэчы і нават адзенне ў шафе спатрэбіцца часу ў два разы больш.

Паводле слоў жыхароў, вада сцякала па ступеньках літаральна ручаём. Не працуе з-за патопу і ліфт, таму падымацца прыходзіцца пяшком. І тут больш за ўсіх зноў не пашанцавала жыхарам верніх паверхаў.

У камунальнай службе сітуацыю нам растлумачылі: такую стыхію проста не вытрымала спецыяльная ліўнеадводная сістэма дома, і як маглі хутка адправілі на месца здарэння спецыялістаў.

Больш за тое, у камунальнай службе нам паабяцалі, што наступныя разы да такіх ліўнях будуць цалкам падрыхтаваны. Але для гэтага трэба будзе праверыць усе камунікацыі, асабліва ў дамах старой забудовы.