У Ашхабадзе праходзіць пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД

31 мая 2019

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Удзельнікі ўжо падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве, у прыватнасці пагадненне аб узаемадзеянні мытных органаў краін Садружнасці, а таксама ў навуковай і культурнай сферах. Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі падрыхтоўку праекта Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва да 2030 года. А на перамовах у вузкім фармаце вызначылі дату наступнага пасяджэння. Яно пройдзе 25 кастрычніка ў Маскве.