Лепшыя танцоры з усёй Еўропы сабраліся ў Мінску

26 августа 2014

Чэмпіянат па сучасных танцах, які звычайна праходзіць у сталіцы Францыі Парыжы, сёлета ўпершыню змяніў месца прапіскі. Мінск прымаў больш за сто танцораў з розных краін свету. Асноўныя прадэманстраваныя стылі - электра-дэнс, хіп-хоп і ол-стайлз.


Надзея Сербіненка з падрабязнасцямі.


Вікторыя займаецца танцамі прафесійна - выкладае сучасныя напрамкі для дзяцей. Але праявіць сваю індывідуальнасць і пачуцці дзяўчыне дазваляе толькі хаус - стыль і рух у электроннай музыцы з васьмідзясятых.


Дзяўчат на танцполе няшмат. Чэмпіянат сабраў у асноўным юнакоў. З Беларусі, Расіі, Башкірыі, Італіі і Францыі.


Самая грандыёзная танцавальная падзея Францыі - чэмпіянат па сучасных танцах - праходзіць у Мінску ўпершыню. Тры асноўныя напрамкі прадстаўляюць удзельнікі конкурсу: хіп-хоп, электра-дэнс і ол-стайлз. Зараз на сцэне засталіся толькі лепшыя бэнды. Праходзіць фінал конкурсу. І танцоры дэманструюць усё, на што здольныя.


Менавіта ў Парыжы на пачатку стагоддзя нарадзіўся электра-дэнс. Таму там звычайна і праходзіў чэмпіянат. Беларускі танцор Антон Собар у маі прайшоў у паўфінал конкурсу і прапанаваў арганізатарам правесці наступныя спаборніцтвы ў Мінску.


У склад журы ўвайшлі знакамітыя танцоры Рэйджынал Крыміналз і Джымі Рытмік. Яны стаялі ля вытокаў парыжскай танцавальнай клубнай культуры. Узровень выступленняў беларускіх канкурсантаў ацанілі на выдатна.


Электра-дэнс аб'ядноўвае мноства стыляў з розных танцаў. Ён ўключае элементы хіп-хопа і брэйк-данса. Гэта сінтэтычная культура, якая хутка распаўсюдзілася па ўсім свеце.


Галоўная перавага электра-дэнса - у прастаце асвойвання базавых рухаў. Акрамя таго, ён не патрабуе дадатковай фізічнай падрыхтоўкі. Галоўнае ў сучасным танцы - выдатнае пачуццё рытму, магчымасць імправізаваць і крыху тэхнікі.