Да 100-гадовага юбілею тэатра. У Купалаўскім стартуюць "Музычныя вечары"

27 июля 2019

Да свайго 100-гадовага юбілею Купалаўскі тэатр сёння пачынае "Музычныя вечары". У Каміннай  зале прагучаць творы са спектакляў   "Паўлінка",  "Ідылія", "Местачковае кабарэ". Купалаўскі - адзіны драматычны тэатр у Беларусі,  дзе ёсць свой аркестр. Яго пастаянны склад - 8 салістаў  пад кіраўніцтвам Уладзіміра Кур’яна.

Першы музычны вечар у сценах Купалаўскага дапоўніць фотавыстава "Вяртанне дахаты" беларуса Пятра Шумава. Гэта ўнікальныя партрэты Марка Шагала, Уладзіміра Маякоўскага, Марыны Цвятаевай, Альберта Эйнштэйна, Клода Манэ.