Ландшафтны дызайн ля пад'езда

10 сентября 2013
Сёння у Мінску ўзнагародзілі ўдзельнікаў конкурсу Ветэранскі дворык. Ладзіцца ён ўпершыню. Каб выбраць пераможцаў, журы наведала 9 двароў у розных раёнах нашай сталіцы. Ацэньвалі творчы падыход да афармлення, арыгінальнасць канструявання малых архітэктурных формаў, вынаходніцтва ў аздабленні кветнікаў. Пераможцамі сталі Заводскі, Маскоўскі і Першамайскі раёны.

Рэгіна Кузьміч, старшыня камітэта ветэранаў працы, намеснік старшыні Мінскага гарадскога савета ветэранаў: Мы знайшлі падтрымку нашага мерапрыемства ў Асацыяцыі кветкаводства і азелянення і ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Кіраўнікі нас падтрымалі і прыйшлі сёння на падвядзенне вынікаў з падарункамі, каб хоць неяк падтрымаць нашых ветэранаў. Вы ведаеце, вылучыць або сказаць, што дзесьці добра, а дзесьці не, немагчыма. Кожны кветнік добры сам па сабе.

Конкурс стане штогадовым. Але праводзіцца будзе не ў верасні, а напярэдадні 3 ліпеня, калі клумбы квітнеюць на поўную моц.