З чыгуначнага вакзала ў Мінску адправіўся незвычайны спецпоезд

24 октября 2015

Урачыста ў падарожжа па краіне адправіўся "Экспрэс ААН-70 у Беларусі для Мэт устойлівага развіцця". Плануецца, што за час падарожжа "Экспрэса" ў рэгіёнах пройдзе больш за 250 мерапрыемстваў. Сярод іх - семінары, трэнінгі, круглыя сталы, цырымоніі падпісання дакументаў і пасадкі дрэў, а таксама канцэрты артыстаў і выступленні спартсменаў. "Экспрэс ААН" першым з абласных цэнтраў сустрэла Гродна. Заўтра ўвечар цягнік прыбудзе ў Брэст.