Чэмпіянат Еўропы па футболе стартуе заўтра ў Рыме

10 июня 2021

Галоўную спартыўную падзею Старога Свету з-за пандэміі з мінулага года перанеслі на гэты год, але назву Еўра-2020 захавалі. Маштабны форум прымеркаваны да 60-годдзя з моманту першага чэмпіянату Еўропы і як вынік пройдзе ў незвычайным фармаце: гульні першынства прымуць 11 гарадоў 10-ці краін Еўропы. Фінал адбудзецца на легендарным Уэмблі ў Лондане.

Наша зборная, на жаль, у вырашальную стадыю турніру не прабілася, але акунуцца ў атмасферу футбольнага свята можна будзе і ў Мінску, прычым у спартыўным сэрцы сталіцы - у антуражы стадыёна "Дынама". Расказвае Станіслаў Ліпскі (відэа).