Лістападзік стартаваў сёння шматабяцальнай прэм'ерай

2 ноября 2013

Беларуская карціна паводле Оскара Уайльда адкрыла праграму конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі Лістападзік. Для гледача паказ фільма стаў прэм'ерным. Кіндарвілейскі прывід - менавіта так называецца кінастужка рэжысёра Алены Туравай і спалучае ў сабе розныя жанры: гатычную камедыю, фэнтэзі і нават меладраму. Усяго ў конкурснай праграме ўдзельнічаюць 9 карцін.



Ігар Сукманаў, праграмны дырэктар Мінскага кінафестывалю Лістапад: Казкі, драмы, жыццёвыя гісторыі. Мне здаецца, усе гэтыя карціны знойдуць водгук у абсалютна розных сэрцах. У гэтым сэнсе Лістападзік - гэта вельмі ўніверсальная праграма. Гэта прыступка да падрыхтоўкі да дарослага свету і свету дарослага кіно, з якім дзіця рана ці позна абавязкова сутыкнецца.



Падчас Лістападзіка пройдуць і пазаконкурсныя паказы. Асобная праграма прысвечаная мультфільмам беларускіх кінематаграфістаў. Закрыццё і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў сталічным кінатэатры Піянер 5 лістапада.