Камбінат у Светлагорске павінен цалкам закрыць патрэбнасць краіны ў беленай цэлюлозе

14 февраля 2020
Максімальна глыбокая перапрацоўка драўніны ў Беларусі і поўная адмова ад экспарту нізкадаходнай прадукцыі. Прэзідэнт Беларусі сёння, наведваючы Светлагорск, гэтым растлумачыў інтарэс  дзяржавы пры мадэрнізацыі галіны.

Праект самага сучаснага на постсавецкай прасторы камбіната не без праблем рэалізуецца з 2012 года. Ён павінен цалкам закрыць  патрэбнасць краіны ў беленай  цэлюлозе. Пасля перапрацоўкі - гэта, напрыклад: шпалеры, кардон, офісная папера, эка-пакаванне і папяровыя рушнікі. Гэта значыць усё тое, што яшчэ 5 гадоў назад амаль цалкам завозілася  да нас па імпарце і  вымывала з краіны звыш 10 мільёнаў долараў. Сёння Прэзідэнт прыняў удзел у сімвалічным пуску новай лініі. Яна дазволіць камбінату канчаткова выйсці на праектную магутнасць. 

На тры чвэрці камбінат арыентаваны на экспарт. Толькі за мінулы год валютная выручка ад паставак у блізкае і далёкае замежжа перавысіла 64 мільёны долараў. Рынкі самыя разнастайныя: ад Еўрасаюза да Кітая і ўсёй Вялікай Азіі.

Зрэшты, камбінат - не адзіны пукнт прэзідэнцкай інспекцыі - чакаецца,  што Кіраўнік дзяржавы наведае яшчэ шэраг прадпрыемстваў. Прычым па незапланаваным маршруце. Сочым за навінамі са Светлагорска.