Марыя Магільная прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе "Славянскі базар" у Віцебску

18 марта 2017

Марыя Магільная з Магілёва прадставіць нашу краіну на дзіцячым конкурсе "Славянскі базар" у Віцебску.

За месца трыумфатара змагаліся 10 юных вакалістаў. Пераможца стаў вядомы падчас фінальнага праслухоўвання ў тэатры эстрады. Завяршальны тур дзіцячага конкурсу падзялілі на два этапы. У першым вакалісты выконвалі песні айчынных кампазітараў, а вось у другім ім далі права выбару. Фаварыта калегія журы агучыла ўжо пасля першага, так званага папярэдняга праслухоўвання.

Творчы марафон працягнецца літаральна праз некалькі гадзін. На пляцоўцы тэатра эстрады выберуць прадстаўніка на песенны конкурс "Віцебск-2017" у дарослай катэгорыі. За фіналам музычнага спаборніцтва змогуць назіраць гледачы. Тэлеверсіі праслухоўвання ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3" - 25 і 26 сакавіка.