Кароткае замыканне навагодняй гірлянды стала верагоднай прычынай пажару

17 декабря 2013

Кароткае замыканне навагодняй гірлянды стала верагоднай прычынай пажару ў катэджы на вуліцы Няжданавай у Мінску. Месцам узгарання быў першы паверх. Полымя пашкодзіла кухню, задымленымі былі і іншыя пакоі. Гаспадыня, якая прачнулася ад брэху сабакі, самастойна змагла пакінуць жыллё і выклікаць ратавальнікаў. У выніку пажару ніхто не пацярпеў.
МНС заклікае не пакідаць на ноч уключаныя электрапрыборы і навагоднюю ілюмінацыю.