У верасні стане вядомы лёс біятлоннага календара

31 июля 2020
Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) у пачатку верасня прыме рашэнне наконт правядзення першых этапаў Кубка свету і Кубка IBU ва ўмовах сусветнай пандэміі. Пра гэта  на сайце IBU заявіў кіраўнік арганізацыі Оле Далін. На дадзены момант этап - адкрыццё Кубка свету павінен прайсці з 27 па 29 лістапада ў Кантыялахці, Фінляндыя. Першы этап Кубка IBU плануецца правесці ў Ідрэ, Швецыя, з 23 па 29 лістапада.