Конкурс Модны сілуэт сабраў паўсотні раённых камбінатаў бытавога абслугоўвання

28 ноября 2014

Прэт-а-партэ, дзіцячая мода і нацыянальны касцюм беларускіх дызайнераў з розных рэгіёнаў. Сёння конкурс Модны сілуэт сабраў амаль паўсотні раённых камбінатаў бытавога абслугоўвання.


Спецыялісты кройкі і шыцця прадэманстравалі 55 калекцый у намінацыях: вячэрні нарад, штодзённае адзенне, дзіцячая мода і нацыянальны касцюм.


Прадпрыемствы сталіцы і Мінскай вобласці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе. 11 калекцый прадставіў Мінск. 6 - цэнтральны рэгіён. Дарэчы, у сталіцы мерапрыемства праходзіць другі раз. І сёння Модны сілуэт прыняў удвая больш удзельнікаў, чым у мінулы.