Настальгічную пастаноўку мінскай публіцы прапанаваў Дзмітрый Астрахан

10 апреля 2018

Да прэм'еры гатовы. Настальгічную пастаноўку мінскай публіцы прапанаваў расійскі рэжысёр Дзмітрый Астрахан. У новым спектаклі задзейнічана практычна ўся трупа Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Сюжэт, знаёмы гледачам па кінематаграфічнай рабоце рэжысёра, аднайменным фільме "Чацвёртая планета". Адной з першых спектакль з рамантычна-фантастычным сюжэтам убачыла Ніна Мажэйка.

Камандзір касмічнага судна - Сяргей Бяляеў прымярае персанальны скафандр. Мабыць, гэта пазапланетная амуніцыя мяккая. Гэта значыць, зроблена з мяккай тканіны. Каб аблегчыць акцёрскую ношу. Сапраўдны ж экзэмпляр важыць з дзясятак, а то і некалькі дзясяткаў кілаграмаў. Значок СССР, а гэта значыць, мы вярнуліся ў мінулае.

Нічога вычварнага. У артыстаў простыя прычоскі і касцюмы. Немудрагелістыя фактуры. А ў прыярытэце - коскі. Залізаныя паўбоксы або наадварот аб'ёмныя. Усё да драбнюткіх дэталяў адпавядае эпосе.