Інспектары ДАІ ў гэтыя дні асабліва ўважліва правяраюць стан габарытных аўто

30 ноября 2019
Выпадкі ДТЗ з удзелам грузавых машын пачасціліся. Толькі ў Мінску сёлета зафіксавана больш за дваццаць здарэнняў. Асноўная прычына - няспраўнасці тэхнікі, на якія вадзіцелі часта не звяртаюць увагу. Інспектары ДАІ ў гэтыя дні асабліва ўважліва правяраюць стан  габарытных аўто, наяўнасць дакументаў і допуску да руху, а таксама сочаць за станам рулявога кіравання і гумы.

У сувязі са складанымі дарожнымі ўмовамі ДАІ раіць вадзіцелям у гэтыя дні быць максімальна ўважлівымі на дарозе, захоўваць хуткасны рэжым і вытрымліваць большую дыстанцыю. І абавязкова да 1 снежня змяніць гуму.