Экскурсія па Юбілейнай плошчы

4 августа 2013

Самая малавядомая, але ў далёкім мінулым ўплывовая плошча Мінска. Чаму яе слава, значнасць і статус ўжо гісторыя? А сёння кожны дзень, праходзячы па ёй, многія і не ведаюць, як яна завецца?


Па Юбілейнай плошчы з экскурсаводам прагулялася Анастасія Багамолава. Юбілейная плошча адзіная ў сталіцы, якая захавала сваю дарэвалюцыйную назву. Існуе некалькі версій, чаму менавіта такую. Паводле адной з іх, назва паходзіць ад юбілейнай выставы ў гонар стагоддзя Мінскай губерні. Паводле другой, Папа Рымскі Леў 12 абвясціў 1825 год юбілейным у памяць аб Нікейскім саборы.


У гады Вялікай Айчыннай вайны Юбілейная плошча аказалася ў самым цэнтры мінскага гета, якое існавала з 1941-га па 43-ці гады.


Зараз на Юбілейнай плошчы знаходзяцца скверык і сучасны кінатэатр Беларусь. А яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя тут быў драўляны жылы квартал, але пасля пажару ў 40-ым - усё згарэла. Затым пачалася рэканструкцыя.


Доўгі час Юбілейная плошча была знакамітая першым сталічным 24-павярховым небаскробам, які быў ўзведзены яшчэ ў 1976 годзе. Раней там знаходзіліся праектныя арганізацыі, зараз - простыя офісы.


Мала хто ведае, што на месцы адміністрацыі Цэнтральнага раёна раней размяшчаўся юбілейны або (як яго яшчэ называлі) татарскі рынак.


Карацей, гісторыя Юбілейнай плошчы вельмі цікавая. Але сёння, на жаль, на плошчы няма ніводнай згадкі пра гісторыю аб'екта. Можа таму многія і не ведаюць, дзе знаходзіцца Юбілейная плошча ў Мінску.