Да станцыі метро Малінаўка засталося 170 метраў

11 декабря 2013
Метрабудаўцы ўжо пачынаюць ўкладваць рэйкі на праблемным участку сталічнага метрапалітэна. На будаўніцтве новага ўчастка працуюць больш за 500 чалавек. Работы вядуцца ў дзве-тры змены. Толькі тынкоўшчыкаў і плітачнікаў больш за два дзясяткі. У галоўным вестыбюлі зараз вядуцца работы па гідраізаляцыі. Увогуле ўжо пройдзена амаль 600 метраў пад зямлёй. Нагадаем, станцыю метро Малінаўка плануецца адкрыць напачатку мая 2014 года.