Моладзевы чэмпіянат свету ў першым дывізіёне: беларусы ў наступным годзе пазмагаюцца за выхад у эліту

16 декабря 2019
Прыгожай разгромнай перамогай завяршае моладзевая зборная Беларусі па хакеі дамашні чэмпіянат свету ў першым дывізіёне. Аднак буйныя лічбы ў паядынку з Даніяй, 7:2, не прынеслі станоўчага выніку - яшчэ год наша каманда правядзе ў другім па рангу дывізіёне сярод моладзевых каманд. Аднак у наступным снежні зборная Беларусі зноў будзе змагацца за вяртанне ў эліту. У турнірнай табліцы беларусы размясціліся на трэцім месцы. На другім - равеснікі з Латвіі. Пераможцамі і ўладальнікамі пуцёўкі ў элітны дывізіён сталі хакеісты з Аўстрыі.