Дзень рададэндранаў у Цэнтральным батанічным садзе

24 мая 2014

Парк усё яшчэ напоўнены водарам квітнеючаюга бэзу, а прырода ўжо спяшаецца пацешыць новым падарункам - цвіценнем рададэндранаў. Яркія, эфектныя, пышна квітнеючыя! Іх прыгажосцю немагчыма не захапляцца! Наведвальнікі могуць атрымаць таксама кваліфікаваную дапамогу ў выбары саджанцаў.


Акрамя спецыяльных экскурсій па калекцыі, сёння плануецца дэгустацыя і знаёмства з чайнымі традыцыямі Беларусі. А для самых маленькіх наведвальнікаў у Батанічным садзе пачне працаваць дзіцячая пляцоўка.