У Беларусі адзначаюць Дзень архівіста

6 октября 2023

Прафесійнае свята сёння адзначаюць захавальнікі дакументальнай спадчыны краіны.

Архівісты служаць на карысць народа, перадаючы вопыт папярэдніх пакаленняў. Па гэты дзень галоўная задача Нацархіва Беларусі - забеспячэнне захаванасці ўнікальных звестак. Штогод на захоўванне прымаецца больш за 100 тыс. матэрыялаў. Шматлікія з іх векавой даўнасці. У сукупнасці архіўны фонд краіны налічвае звыш 16 млн. адзінак захоўвання. Па статыстыцы, сярод запытаў насельніцтва ў прыярытэце звесткі гістарычнага характару, уключаючы генеалагічную інфармацыю. Аб перспектывах вядучыя спецыялісты архіўнай галіны  гаварылі  на прэс-канферэнцыі напярэдадні свята.

Архіў - гэта не проста сховішча дакументаў. Гэта дакументальнае багацце краіны ў лістах, даведках, кінаплёнках і фатаграфіях. А ў электронны фармат пераводзіцца больш за мільён старонак дакументаў. У стагоддзе лічбавых тэхналогій ажываюць нават фотаархівы. Сумесна з архівам кінафотафонадакументаў і АТН рэалізуецца адразу два праекты - "У адкрытым доступе" і "Без рэтушы".