Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пракаменціраваў кітайскі МЗС

13 октября 2015

Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства КНР Хуа Чуньін адзначыла, што ў Кітаі паважаюць выбар беларускага народа. Акрамя таго, Пекін мае намер прасоўваць развіццё двухбаковых адносін, адзначылі ў МЗС Кітая.

Хуа Чуньін, афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая: "Мы шчыра спадзяёмся, што ў Беларусі, як і раней, будзе захоўвацца палітычная стабільнасць і эканамічнае развіццё. Мы і далей будзем на аснове ўзаемнай павагі, роўнасці і ўзаемавыгады прасоўваць бесперапыннае развіццё кітайска-беларускіх адносін, усебаковага стратэгічнага партнёрства".

Нагадаем, кітайскі лідар Сі Цзіньпін першым павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта краіны.