Бронзавыя маладыя ў цэнтры Салігорска

24 августа 2013

Акурат ля Палаца шлюбу ўсіх маладых вітаюць новыя жыхары горада - скульптура дзяўчыны і хлопца. Прапісалася на гэтым месцы маладая пара некалькі дзён таму, але ўжо прыйшлася да спабоды гараджанам. Дарэчы, двухметровая скульптура - падарунак да юбілею Салігорска.



Пяшчотныя пачуцці ў бронзе адлюстраваў беларускі скульптар Вадзім Мацкевіч. Як адзначаюць гараджане, кампазіцыя арганічна дапоўніла архітэктуру горада.