У Дзень маці па ўсёй краіне ўшаноўваюць жанчын

14 октября 2019
Сёння, у Дзень маці, па ўсёй краіне ўшаноўваюць жанчын. У Віцебскім аблвыканкаме сем жыхарак паўночнага рэгіёна ўрачыста ўзнагароджаныя ордэнам Маці, яшчэ 25 сталі лаўрэатамі абласной прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі. Гэта прадстаўніцы розных прафесій, але іх аб'яднала агульнае прызванне.  

Адзначым, прэмію імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі заснавалі ў 1987 годзе. Яна носіць імя адважнай медыцынскай сястры і маці, стаць якой франтавічка здолела насуперак атрыманым калецтвам. За гады існавання прэміі ўдастоіліся яе амаль паўтысячы жанчын.

Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, сабраў сёння ў Магілёве 30 жанчын - захавальніц сямейнага ачагу з усіх раёнаў вобласці. Асаблівыя словы падзякі за працу і  за ўзорнае выхаванне дзяцей прагучалі ад імя губернатара. 11 жанчын, якія выхавалі пяцярых і больш дзяцей, адзначаныя ордэнам Маці.