Экспанаты больш чым з 30 краін аб'ядноўвае пажарная тэматыка

25 июля 2014

Але нават у вольны час ратавальнікі думаюць аб працы. У палкоўніка ў адстаўцы Ігара Кузьмянка ў калекцыі - каскі, нагрудныя знакі, заціскі для гальштукаў, статуэткі. Каб размясціць усё на сваім месцы, калекцыянеру з Рэчыцы прыйшлося вылучыць частку другога паверху дома. Экспанаты больш чым з 30 краін аб'ядноўвае пажарная тэматыка.


З калекцыяй азнаёміўся Аляксей Немаў. Калекцыя Ігара Кузьмянка ўжо перабралася на другі паверх дома. Сябры, калегі і проста выпадковыя людзі прыносяць усё, што звязана з пажарнай службай. Але гонарам рэчыцкага калекцыянера стаў збор узнагародных і юбілейных знакаў.


Некаторыя знакі ў калекцыі асабліва рэдкія. Напрыклад, гэты 1929 года выпілоўваўся ўручную, для Цітоўскай пажарнай дружыны Бабруйска.


А пачалося ўсё з грамат, медалёў і нагрудных знакаў бацькі. У пажарнай службе ён прапрацаваў 30 гадоў, стаўшы прыкладам сыну. Ігар Кузмянок выйшаў у адстаўку ў званні палкоўніка. Сярод узнагарод, на сцяне, ёсць і яго.


Каскі з Бельгіі, нагрудныя знакі з Германіі, медалі з Эстоніі, кукарда з Іспаніі. Геаграфія экспанатаў налічвае каля 30 краін. На паліцах - розныя мадэлі аўтамабіляў, сярод якіх не толькі пажарныя, але і хуткай дапамогі, ДАІ.


Ігар Кузьмянок, калекцыянер: У мяне на працы ёсць мадэль машыны, у распрацоўцы якой я прымаў удзел. Машына выпускаецца ў РБ на заводзе ААТ Поршснап у Барысаве. Машына зараз знаходзіцца ў серыі, пастаўляецца ў Расію на аб'екты нафтаздабычы, нафтаперапрацоўкі.


Такая калекцыя пажарнай атрыбутыкі - адзіная ў краіне. Паводле слоў Ігара Кузмянка, экспанатаў хопіць на адкрыццё музея.