Больш за 500 маладых людзей прынялі ўдзел у суботніку

14 октября 2013

Студэнты вядучых ВНУ краіны папрацавалі на дзесяці пляцоўках у розных раёнах горада - у мемарыяльным комплексе Яма, Лошыцкім парку, на праспекце Дзяржынскага. Галоўным аб'ектам стаў парк імя 900-годдзя Мінска, што побач з Чыжоўка-Арэнай. Тут прыбіралі смецце каля 100 чалавек. У наступныя выхадныя моладзь таксама возьме ўдзел у суботніках. Чакаецца, што колькасць добраахвотнікаў будзе прыкладна такой жа.


Акрамя таго, удзел у суботніках прынялі і больш за 22 тысячы мінчан па месцы жыхарства. Людзі прыбралі дваровую тэрыторыю, адрамантавалі дзіцячыя пляцоўкі і пасадзілі дрэвы.