Баб'е лета пакуль адкладаецца

23 сентября 2013

Сіноптыкі прагназуюць дажджы і шквалісты вецер, а супрацоўнікі МНС заклікаюць быць максімальна пільнымі. Няўстойлівае надвор'е з ападкамі нясе цыклон, які рухаецца з Фінскага заліва. На пачатку тыдня сярэдняя тэмпература днём будзе складаць 10 градусаў. Аднак бліжэй да серады надвор'е зменіцца ў лепшы бок.


Людміла Парашчук, галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра: У сярэдзіне тыдня аблокаў, дажджоў стане менш, тэмпература днём усяго 6-10, на 2-4 градусы халаднейшая за норму для гэтых вераснёвых дзён.




Дарэчы, сіноптыкі адзначаюць, што такі тэмпературны рэжым больш характэрны для сярэдзіны кастрычніка.