14 дзён для загартоўвання

23 июля 2013
У сталіцы працягваецца падрыхтоўка труб да ацяпляльнага сезона.

Мінгарвыканкам на сваім сайце ўжо размясціў спіс адрасоў, дзе у жніўні адключаць гарачую ваду. За два тыдні камунальнікі абяцаюць выявіць і выправіць усе непаладкі. Хаця ў некаторых выпадках тэрмін прафілактыкі можа быць падоўжаны. Усе рамонтныя работы плануецца завяршыць да 1 верасня.