Прэзідэнт сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі

23 мая 2019
Аб паглыбленні беларуска-казахстанскіх адносін гаварылі сёння ў Палацы Незалежнасці. Афіцыйным Мінску і Нур-Султану  неабходна актывізаваць перамовы па пастаўках нафты.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў нашай краіне. Паводле слоў Ермухамета Ертысбаева, узаемаразуменне ў гэтым пытанні ёсць. Напярэдадні ўжо адбылася сустрэча з нафтаперапрацоўчымі кампаніямі Казахстана. У перагаворны працэс яшчэ павінна ўступіць  Расія. Казахстан для Беларусі - важны эканамічны партнёр сярод краін СНД. За мінулы год краіны нагандлявалі амаль на 900 мільёнаў долараў. На праблеме дысбалансу ў гандлі акцэнтаваў увагу і Кіраўнік дзяржавы. Да гэтага пытання Прэзідэнт  вернецца на будучым тыдні. Аляксандр Лукашэнка наведае саміт ЕАЭС  у Нур-Султане, дзе, як чакаецца, правядзе двухбаковыя сустрэчы з лідарам Казахстана  Касым-Жамартам Такаевым і першым прэзідэнтам гэтай краіны  Нурсултанам Назарбаевым. 

Стратэгічныя адносіны дзвюх краін падмацоўваюцца сумеснымі праектамі і рэгулярнымі сустрэчамі на самых розных узроўнях, у тым ліку і вышэйшым. Пасол адзначыў, беларускага лідара чакаюць у Казахстане восенню. Візіт Аляксандра Лукашэнкі, упэўнены дыпламат, выведзе наша супрацоўніцтва  на новы ўзровень і паспрыяе   ўрэгуляванню гандлёвых балансаў.