Зоркі італьянскай, французскай і беларускай сцэны запрашаюць на Парыжскі баль

24 октября 2016

27 кастрычніка салісты трох краін выканаюць у Мінску знакамітую оперу Вердзі "Травіята". У беларускую сталіцу прыбылі адразу чатыры запрошаныя артысты. Сёння адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная інтэрнацыянальнаму праекту. Заўтра пачнуцца рэпетыцыі з хорам Вялікага тэатра. За дырыжорскім пультам французскі маэстра Рабер Жыраламі. Такім складам майстры выступаюць не ўпершыню. Міжнароднай камандзе ўжо пакарылася французская сталіца.

Стэфана Б’янкі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі: "Музыка - гэта ўніверсальная мова, дзякуючы якой народы становяцца пабрацімамі. Выканаўцы з'яўляюцца носьбітамі розных культур, але тое, што іх аб'ядноўвае, - гэта любоў да класікі".

Дыдзье Канес, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі: "Мы можам далей развіваць наша супрацоўніцтва. Вядома, я вельмі хацеў бы, каб французскія артысты прыязджалі рэгулярна на гастролі ў Беларусь".

Для Вялікага тэатра Беларусі гэтая "Травіята" стане перадапошняй у сезоне. Пастаноўка вернецца на афішы толькі ў верасні наступнага года.